Выстава дзіцячых малюнкаў “Матуля родная мая”

Дата: 5 марта 2021 в 20:25, Обновлено 5 марта 2021 в 20:29
189 просмотров

У дзень жаночы вялікі міжнародны,
З зімой разьвітаўшыся снежнай, халоднай,
І сустрэўшы цудоўнай вясны абуджэнне,
Мы дорым кветкі і віншаванні!
8 сакавіка – вясновы жаночы свята. Гэта ж свята мам і бабуль, самых любімых і родных кожнаму дзіцяці. У гонар гэтага дня, у нашым дзіцячым садку аформлена выстава дзіцячых малюнкаў "Матуля родная мая". Дзеці з вялікім задавальненнем прыняліся за маляванне партрэта. Было вельмі прыемна глядзець на дзяцей, з якой любоўю яны малявалі сваіх мам. Дзеці ў сваіх працах змаглі перадаць не толькі знешняе падабенства, але і бязмежную любоў да самага роднага і блізкага чалавека на свеце - каханай матулі.
Выстава атрымалася вельмі яркай і святочнай. Дзеці праявілі дзіўную выдумку, фантазію, творчасць.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.