Раённый фестываль педагагічных ідэй "Каб мова родная гучала"

Дата: 23 апреля 2019 в 00:00, Обновлено 23 апреля 2019 в 16:29
422 просмотра

23 красавіка, у ДУА "Санаторны яслі-сад № 2 г.п. Карма", быў праведзены раённы фестываль педагагічных ідэй "Каб мова родная гучала". З мэтай выяўлення і распаўсюджвання эфектыўнага вопыту па пытаннях арганізацыі моўнага асяроддзя для зносін на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі. Выхавацелі нашай установы прадставілі серыю развіваючых гульняў "Беларуская скарбонка" прызначаную для працы з выхаванцамі 4-6 годоў жыцця ў дашкольнай установе.
Больш падрабязную інфармацыю можна паглядзець па спасылцы: https://sad6korma.schools.by/photoalbum/488196

       
     Мэта дадзенай серыі: фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін ды нацыянальнай мовы, жадання авалодаць ёю; выхаванне асноў нацыянальнага светапогляду.
         У серыю "Беларуская скарбонка" ўваходзяць шэсць навучальных наглядных дапаможнікаў:
1. «Беларусам я радзіўся…»
2. «Ведай і любі свой край»
3. «Дзіўны свет прыроды»
4. «Мода і стыль: ад мінулага да сучаснасці»
5. «Літаратурная спадчына»
6. «Гуляем разам: беларускія народныя гульні»
    Змест гульняў дазваляе комплексна вырашаць задачы адукацыйных абласцей "Фізічная культура", "Дзіця і грамадства", "Дзіця і прырода", "Развіцце маўлення і культура маўленчых зносін", "Мастацтва" вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.
     Дыдактычны патэнцыял серыі развіваючых гульняў "Беларуская скарбонка" можа выкарыстоўвацца педагогамі ўстаноў дашкольнай адукацыі для арганізацыі індывідуальнай, групавой працы з выхаванцамі ў нерэгуляванай і самастойнай дзейнасці.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.