Тэматычны тыдзень "Мая Радзіма-Беларусь".

Дата: 1 июля 2022 в 15:17, Обновлено 1 июля 2022 в 15:18
102 просмотра

Тэматычны тыдзень "Мая Радзіма-Беларусь".
Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у ДУА «Яслі-сад № 6» прайшоў тэматычны тыдзень «Мая Радзіма - Беларусь». Мерапрыемствы былі накіраваны на фарміраванне ў дзяцей уяўленняў аб Беларусі, як аб дзяржаве, аб роднай краіне. Сімваламі свята сталі сцяг, герб, гімн Беларусі.
На працягу ўсяго тыдня з дзецьмі праводзіліся гутаркі " Беларусь-край лясоў, рэк і азёр», «Мы - беларусы »; дыдактычныя гульні «Славутасці горада Мінска», «Адгадай, які будынак», «Чацвёрты лішні», «Беларусь – я твая часцінка». Выхавальнікі расказалі выхаванцам пра шэсці ваеннага параду, як сімвал таго, што беларускі народ атрымаў перамогу ў Другой сусветнай вайне цаной неймаверных страт. І ў далейшым нікому не аддасць сваю незалежнасць. Дзеці сярэдняй групы выканалі калектыўную працу "Мая-Беларусь".
Тыдзень прайшоў актыўна, ярка, відовішчна і быў накіраваны на выхаванне патрыятызму ў дзяцей, фарміраванне гонару, любові і адданасці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.