Прыйшлі Калядкі — бліны ды аладкі

Дата: 16 января 2015 в 16:29, Обновлено 22 января 2015 в 16:40
726 просмотров

Студзень заўсёды вельмі насычаны: пачатак новага года, Ражаство, стары Новы год і, як працяг, Каляды. Апошняе свята ў нашым дзіцячым садку добра вядома.Дзеці ведаюць, што ў дні Каляд святочна апранутыя людзі абыходзілі хаты з песнямі, у якіх праслаўлялі гаспадароў і іх дзяцей, жадалі дабрабыту. За гэта калядоўшчыкаў частавалі прысмакамі.
Так, дзеці старэйшай групы, пераапранутыя ў розныя касцюмы, прыйшлі калядаваць у хату да гаспадыні. З сабой калядоўшчыкі прывялі казу, мядзведзя, якія гулялі з дзеткамі ў розныя гульні, спявалі з імі песні. Пасля на свята да дашкалят завітала цыганка. Якая не толькі парадавала дзетак гульнямі, а яшчэ і паваражыла ім і гаспадыні.
Спектакль праходзіў на беларускай мове, фрагмент якого можно паглядзець на старонцы "Відэо матэрыялы"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.