"Мая малая Радзiма"

Дата: 13 августа 2020 в 10:58, Обновлено 13 августа 2020 в 11:48
151 просмотр

Кожны чалавек мае сваю малую Радзіму-гэта тое месца, дзе ён нарадзіўся і вырас. У кожнага чалавека яна свая, але для ўсіх з'яўляецца той пуцяводнай зоркай, якая на працягу жыцця вызначае вельмі многае, калі не сказаць – усё!
Вельмі важна прышчапіць дзецям пачуццё любові і прыхільнасці да культурных каштоўнасцяў роднага краю, бо менавіта на гэтай аснове выхоўваецца патрыятызм.
Дзецям, у якіх няма дастатковай колькасці ведаў аб малой радзіме, цяжка сфармаваць паважлівае стаўленне да яе. Дзіцячыя ўспаміны самыя яркія і хвалюючыя. Чым больш дзіця з дзяцінства будзе ведаць аб родных мясцінах, тым бліжэй і радней будзе станавіцца яму Радзіма.
Вось і ў нас у сярэдняй "А" групе прайшоў тэматычны дзень "Славутасці маёй малой радзімы". У працэсе гутарак дзеці знаёміліся з гістарычным мінулым пасёлка, са славутасцямі, культурнымі і прыроднымі аб'ектамі. Завучвалі вершы, спявалі песні, разглядалі альбом "Мая Карма", сумесна з выхавацелямі наведалі Храм Свяціцеля Мікалая Чудатворца".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.