Адкрытыя прагляды інтэграваных заняткаў

Дата: 4 февраля 2021 в 09:03, Обновлено 4 февраля 2021 в 09:11
120 просмотров

Родная мова з'яўляецца значным сродкам засваення дзецьмі культуры свайго народа, фарміравання пачуцця нацыянальнага гонару. Менавіта родная гаворка спрыяе духоўнаму развіццю асобы дзіцяці. Далучаючы дзяцей да вялікай каштоўнасці і святыні свайго народа, мы, педагогі, будзем садзейнічаць узбагачэнню прамовы выхаванцаў.
З гэтай мэтай з 1 лютага ў нашай установе былі арганізаваны адкрытыя прагляды інтэграваных заняткаў па адукацыйных абласцях «Дзіця і грамадства» (пазнанне соцыума) і «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін». У працэсе сумеснай дзейнасці з выхаванцамі вырашаліся задачы фарміравання ўстойлівага інтарэсу і станоўчага стаўлення да роднай мовы, жадання авалодаць беларускай мовай, выхавання нацыянальнага светапогляду, развіцця элементарных навыкаў зносін на роднай мове.
Заняткі праходзілі ў гульнёвай форме, з выкарыстаннем сучасных адукацыйных тэхналогій і былі накіраваны на фарміраванне умення знаходзіць выйсце з праблемных сітуацый.
Выхавальнікі знаёмілі дзяцей з малымі формамі фальклору, з беларускімі гульнямі і цацкамі, дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам, народнымі традыцыямі і абрадамі беларускага народа, паўтарылі значэнне элементаў сімволікі Рэспублікі Беларусь (сцяг, гімн, герб), пазнаёміліся з прадметамі беларускай хаты.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.