«Дзень беларускага народнага фальклору»

Дата: 31 марта 2021 в 17:24, Обновлено 31 марта 2021 в 17:27
140 просмотров

Беларускі фальклор з’яўляецца бясцэнным нацыянальным багаццем. Гэта вялікі пласт культуры беларусаў, які складваўся калектыўнымі намаганнямі многіх пакаленняў на працягу многіх стагоддзяў. Наш нацыянальны фальклор адзін з самых багатых у славянскім свеце. Ён насычаны педагагічным вопытам і народнай мудрасцю.
31 сакавіка ў установе прайшоў тэматычны дзень «Дзень беларускага народнага фальклору» з мэтай фарміравання і пашырэння ўяўленняў аб беларускім народным фальклоры, яго жанрах; развіцця цікавасці да фальклору; выхавання любові да мастацкага слова.
Педагогі пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй ўзнікнення беларускага народнага фальклору, духоўнай культурай, звычаях народа. Пасля ўсе дружна спявалі і танцавалі, малявалі, гулялі ў дыдактычныя гульні «Фальклорны куфэрак», «Падбяры арнамент»; сюжэтна-ролевую гульню «Кніжная крама»; гулялі ў беларускія народныя гульні «Міхасік», «Фарбы»; таксама выхаванцы змаглі паслухаць народную музыку, якая была спадарожнікам усіх знакавых падзей у жыцці нашых продкаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.