Конкурс чытальнікаў «Родная мова, матчына мова!»

Дата: 15 марта 2021 в 15:04, Обновлено 15 марта 2021 в 15:06
116 просмотров

15 сакавіка у нашай установе прайшоў конкурс юных чытальнікаў вершаў на беларускай мове «Родная мова, матчына мова!».
Арганізаваны конкурс быў з мэтай стварэння ўмоў для пазнавальна-маўленчага развіцця дзяцей; фарміравання цікавасці выхаванцаў да беларускага мастацкага слова; выхавання станоўчых адносін да нацыянальных літаратурных паэтычных твораў, любоў да роднага краю.
Удзельнікамі конкурсу сталі выхаванцы сярэдняй і старэйшай груп. Выхаванцы рыхтаваліся старанна і адказна ды выступлення. Кампетэнтнае журы кожнае з выступленняў рабят ацэньвала па некалькіх крытэрыях. І старанні юных чытальнікаў не прайшлі дарма: ні адзін з удзельнікаў конкурсу не застаўся без годнай узнагароды.
За свае душэўныя і артыстычныя выступленні дзеці былі ўзнагароджаны граматамі і маляўнічымі кнігамі з мастацкімі творамі на беларускай мове.
Віншуем пераможцаў!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.