"І слова гучала, чароўнае слова..."

Дата: 23 февраля 2020 в 15:03, Обновлено 23 февраля 2020 в 15:17
217 просмотров

З 17 па 21 лютага ў дашкольнай установе праходзіў тыдзень беларускай мовы, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы "І слова гучала, чароўнае слова..."
На працягу ўсяго тыдня педагогі знаёмілі выхаванцаў з беларускай сімволікай, фальклорам, развучвалі з дзецьмі беларускія песні, танцы, чыталі творы беларускіх аўтараў, інсцэнавалі знаёмыя беларускія народныя казкі, развучвалі вершы, прыказкі і прымаўкі.
Асабліва запамінальным стаў для ўсіх выхаванцаў Дзень беларускай кухні. У гэты дзень у кожнай узроставай групе былі праведзены тэматычныя заняткі "Беларуская нацыянальная кухня". Педагогі пазнаёмілі дзяцей з стравамі беларускай кухні, распавялі пра спосабы іх падрыхтоўкі, пазнаёмілі з традыцыямі беларускага народа. Выхаванцы старэйшай групы падрыхтавалі калаж "Ежа нашых продкаў".
Без роднай мовы няма будучыні ў нас і нашых дзяцей.
Нехта ад мовы своёй адракаецца...
Прыкладу ты з яго б толькі не браў!
Ён пашкадуе яшчэ і пакаецца.
Ён зразумее:
Сябе абакраў...
Знай, што не ведаць яе -
Тое самае,
Што і душой ачарствець, анямець,
Што пасварыцца з ласкаваю мамаю.
Не шанаваць яе, не разумець.
Мілая мова твая, паэтычная,
Спеўная і гаваркая яна.
Свеціцца ўсёй чысцінёю крынічнаю,
Водарам дыхае, быццам вясна.
В. Жуковіч

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.